Па-першае аб удзельнiках. Упершыню да нас прыехалi хлопцы з
Украiны i сенсей прывёз з сабой ажно трох сваiх вучняу, двое з каторых самi ужо iнструктары.
Галоуная тэма - Кi-тэсты 2 узроуня(Чу кю).
Але сенсэй Астраумау пачау гэты семiнар у пятнiцу з кi тэстау 1 узроуня(шо кю),
бо большую частку удзельнiкау усё ж складалi пачынаюшчыя.
Некаторыя (тыя ж украiнцы) навогул упершыню пабачылi кi тэсты на гэтым семiнары. Найбольш распаўсюджаныя становiшчы нашага
паусядзённага жыцця - стоячы, седзячы, а таксама "нясхiльная" i "няуздымная" рука. Напрыканцы Кi-дыханнне.
Потым тыя ж тэсты, але на узроунi чу кю. Мэта узроуня шо кю - навучыцца аб'ядноуваць сваё цела i розум,
адчуць гэта становiшча i дэманстраваць пад час тэсту. Сенсей на семiнары адзначыу, што наступны Чу кю узровень -
гэта "не працягваць яго(становiшча)", а "ужо быць у iм". Для гэтага патрэбна бесперапынная практыка.
Не меньш двух-трох гадоу.
На семiнары таксама быу абавязковы клас Кi-тэрапii, дзе сенсей вучыу, як дапамагаць сабе i другiм, калi
узнiклi праблемы са спiною.
Упершыню у праграму заняткау увайшоу клас са зброей. У суботу разбiралася праца з бокенам
(драуляны меч).
Плануецца на наступных семiнарах больш часу надаваць падрыхтоуке з усiм арсеналам зброi у Айкiдо - дзё, бокен i танто.
Увечары таго ж дня - iспыты на Шо,Чу кю па развiццю Кi i 5,4,3 кю па Кi-Айкiдо. Вiншуем усiх, хто здау паспяхова.
Адзначу, што упершыню трое навучэнцау Miнскага грамадства дасягнулi узроуня Чу кю - Мiхась Лысякоу, Мiхась Вiннiкау, Антон Васiлеускi.
Апошнiя двое таксама здалi icпыты на 3 кю Айкiдо.
Нягледзячы на напружаны графiк заняткау (да 6 у дзень),
большай частцы навучэнцау хапала сiл кожны дзень збiрацца на сумесную вячэру. За сталом у блiжэйшай харчэунi
задавалicя не меньш значныя пытаннi, чым непасрэдна на самiх занятках.
Да i навогул паразмауляць, падзяліцца вопытам з сенсэем i яго студэнтамi заусёды цiкава i прыемна.
Напрыклад, упершыню у Мiнск прыехау Юра Iльiн (Шо Дан) i, нават, адсвяткавау свой дзень нараджэння у нас :) Сустракаясь з iм
1-2 разы у год, заусёды зауважаю яго сталы рост у Кi-Айкiдо. Удвая прыемна працаваць i развiвацца разам з такiмi людзьмi.
На мой погляд семiнар атрымауся цiкавым i карысным для удзельнiкау усiх узроуняу падрыхтоукi. Прыемна, што пашыраецца геаграфiя
Кi-айкiдо - зацiкавiлась Украiна. Мяркуем рост нашых узаемаадносiн будзе толькi працягвацца.
Юра Гук.