Первоначально сознание и тело были одним целым.
Не думайте, что сила, которой пользуетесь обычно - это всё, чем вы владеете
и при этом жалуетесь что слабы.
Она подобна лишь небольшой, видимой части айсберга.
Когда мы объединяем наше сознание и тело и становимся одним целым со Вселенной,
то можем использовать всю огромную силу, которая заложена в нас природой.


Беларускае Таварыства Кі-Айкідо

Belarus Ki-Aikido Society

Гасьцёуня
Кi-Айкiдо
Расклад заняткау, кантакты
Семінары і падзеі
Думкi услых
Спасылкi

Уражаннi Юрыка аб сэмiнару у Санкт-Пiтэрбургу 20.06.04-29.06.04

20/06/04
Пiтэр цёплым забруджаным паветрам сустрэу. Да пачатку заняткау яшчэ дзень заставауся. Быу час добрым пiтэрскiм пiвам пачаставацца. Дзядзька Вова Дымау са сваею жонкаю Людай, якiя сустрэлi Юрыка, у гэтай справе былi найлепшымi спецыялiстамi. Вось уся гэта найвясёлая кампанiя адправiлася на пошукi мicтычнага будынка з назвай «Тут заутра семiнар Дэвiда Шанера будзе праходзiць». Такi будынак зразумела не знайшлi, затое смяшынкi i вяселле увесь астатнi дзень запаланiлi. Ветлiвы народ гэтыя пiтэрцы!
21/06/04
   19:00 Першая трэнiроука. Доктар Дэвiд Шанер з Iгарам Астраумавым (заснавальнiк Пiтэрскага Ki-грамадства) трохi спазняюцца i Яуген (малады iнструктар) пачынае заняткi з Кi-дыхання. Надыхаушыся пераходзiм да упражненняу з рытмам (раней называлася Ki-тайсо). Раптам з’яуляюцца сянсэi i пачынаецца самае цiкавае.
   Першае уражанне ад сянсэя Дэвiда - сцiпласць, сапраудная улыбка на твары, просты у адносiнах. Адразу тлумача чым будзем займацца у гэты ягоны прыезд – уся праграма з пятага кю i вышэй. I пайшла праца… Кататэ Кoсa-дoрi кокю наге. Ага Юрык, прыдзецца вучыцца хутка: Коса – гэта перахлёст – значыць супрацьлеглыя бакi, прыблiзна як у Айkikaй ай-ханмi. I кокю наге таксама не якое не кокю, а iрымi наге. Але ж галоунае – як выконваецца!!!
   Тры варыянты: для 5 кю – самы просты без усялякага рытму, затым хто 4 кю- трохi дадаем таго рытму, ну а на 3 – ужо упэунена трэба выкарыстоуваць. Паказвае прыклад як у хуткай дынамiцы. Усе рабiць гэтак жа спрабуюць незалежна ад падрыхтоукi – зразумела у большасьцi не атрымлiваецца. Сянсэй Дэвiд тлумача па руску з акцэнтам: «уверх, унiз, i усё» Гэта ён пра рух у тэхнiцы. Не трэба штурхаць цi цягнуць, нiякая моц не прыкладаецца. Калi рукi без напружання iдуць угору потым таксама дадолу а тваё цела у гэты момант выконвае рух па кругу – што атрымлiваецца? Так, спiраль. Дасягнуць мяккасьцi у гэтым руху магчыма толькi маючы «не баявы розум». Аб гэтым будзе далей. Навогул гэтыя словы «уверх, унiз, i усё» прайшлi тэмай праз увесь семiнар, i, нават, потым пераутварылiся у сваеасаблiвы тост на сяброускiм застоллi перад яго адлётам дадому. Гэты ж рух бачна было i у наступных тэхнiках, якiя рабiлicя у той дзень – гякку кататэ дорi iккё, тэнкан кокю наге, кататэ коса дорi кота арошы(усе на 5кю).
Фотаздымкi
Доктар Дэвiд Шанэр /6 Дан Кi-Айкiдо/
Сянсэй Дэвiд паказвае прыклад у хуткай дынамiцы.
22/06/04
   19:00 Iнструктарскi клас. «Я жадаю дапамагчы, а не адцягнуць яе увагу(збянтэжыць)»- сянсэй Дэвид растлумачывау ролю кi тэстау i iнструктара у iх . Вось яно як! Сапрауды Юрык, на тэстах у цябе заусёды толькi адна думка была – як бы гэта прымусiць памылiцца тэстуемага(мэта усiх звычайных тэстау у школе, унiверсiтэце) . Мауляй – працуйце, працуйце, яшчэ дрэнна робiце. А тут эксперыменты праводзiць патрэбна,дапамагчы icпытуемаму. У ролi «падвопытнай» выступала мясцовая журналicтка.I гэта добра! Чысьцiня эксперыменту атрымлiваецца - яна нiколi не займалася Айкiдо цi чымсьцi гэтакiм.Сапраудны пачынаюшчы. Задача iнструктара - каб тэстуемы атрымау некi вопыт у сваiх адчуваннях, зразумеу дзеля сябе –дзе трэба канцэнтраваць сваю увагу, каб быць устойлiвым i cпакойным. I гэты вопыт ужо магчыма i нават патрэбна выкарыстоуваць, практыкаваць, трэнiраваць у паусядзённам жыццi. Нават калi вы на рабоце, дома, у складаных абставiнах, вы маеце схiльнасць да стрэсу. Як гэтага пазбегнуць,як зберагчы спакой калi вакол цябе бушуе смерч?-падобнае да гэтага было пытанне той журналiсткi. На даволi простым прыкладзе Дэвiд Шанэр усiм прысутнiчаушым растлумачыу дзе знаходзiцца увага у час стрэса i дзе яна павiнна быць. "Шмат людзей, - гаварыу ён - прыходзiць у пошуках адказау толькi на свае спецыфiчныя пытаннi. Iм не патрэбна кагосьцi кiдаць цi заламываць рукi. Вывучэнне Кi прынцыпау- гэта тое, чым адрознiваецца Кi-айкiдо ад астатнiх напрамкау, тое што дазваляе кожнаму знайсцi нешта дзеля сабе."
  Паважаныя госьцi сайта! Любыя пытаннi цi вашы погляды наконт гэтай тэмы пакiдайце калi ласка дзеля Юрыка у гасьцёунi.
Фотаздымкi
Сянсэй Дэвiд паказвае як трэба праводзiць кi-тэст. «Вы павiнны адчуваць сувязь з вашым вучнем,калi яго тэстуеце.» -тлумачыць ён iнструктарам


Сайт Беларускага таварыства вывучэння Кi
RATING ALL.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com
Hosted by uCoz